ПАДЗЕЯ ДНЯ: Круглы стол з лідаркамі і ўдзельніцамі жаночага дэмакратычнага руху Беларусі ў Вільні

26.03.2024 17:00 - 19:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20) Бясплатнае

Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве рыхтуе ў гэтым годзе наратыўную выстаўку «Несціхаючыя галасы», якая прысвечана жаночым пратэстам у Беларусі і накіравана на павышэнне бачнасці і прызнання ролі жанчын у грамадска-палітычных падзеях, што адбываліся тады, адбываюцца сёння, на радзіме і ў вымушанай эміграцыі.

Пасля адкрыцця ў Варшаве выстаўка працягне сваё экспанаванне ў Вільні, у Музеі Івана Луцкевіча.

У праграме Круглага стала: знаёмства з праектам і канцэпцыяй выстаўкі «Несціхаючыя галасы».

Абмеркаванне яе праблематыкі.

Асноўныя пытанні да дыскусіі:

— Наколькі важна сёння гаварыць пра падзеі 2020 года ў Беларусі і ролі жаночага руху?

— Якія гісторыі поспеху ў жаночым руху Беларусі, на вашу думку, могуць стаць натхненнем для іншых жанчын?

— Якія перспектывы і мэты жаночага руху ў кантэксце стварэння больш справядлівага грамадства ў Беларусі?

— Якая роля жанчын у сучасным беларускім дэмакратычным руху і які ўнёсак і ўплыў яны могуць аказаць у гэтым кантэксце?

— Як жаночы рух супрацоўнічае з іншымі сацыяльнымі групамі ў імкненні да дасягнення грамадскай справядлівасці?

Прымайце ўдзел у круглым стале, каб падзяліцца сваімі меркаваннямі і парадамі ў рамках заяўленай тэмы.

Месца: Дом беларускай культуры і салідарнасці, Віленскі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20

Дата: 26 сакавіка 2024 года

Час: 17.00 — 19.00

Паведаміць пра свой удзел трэба на электронны адрас: verasbor24@gmail.com (Ала Сташкевіч)


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Лекцыя «Беларусы ў Войску Польскім у верасні 1939 года» ў Лодзі

18.05.2026 (17:00 - 19:00) Łódzkie Centrum Pozarządowe (kpt. Stefana Pogonowskiego 34)

Фестываль агню ў Мінску

22.05.2026 10:00 - 24.05.2026 23:00 заапарк (вул. Ташкентская, 40)

Імпрэза «Разгуляўся Юр’еў конь» у Гомелі

23.05.2026 (17:00 - 22:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ