Круглы стол “Несур’ёзная размова пра сур’ёзную літаратуру”

17.09.2014 18:30 - 19:30 Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура (вул. З.Азгура, 8) Бясплатнае

17 верасня 2014 г. а 19/30 у памяшканні Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура (вул. З. Азгура, 8) мае адбыцца ўрачыстае адкрыццё выставы “ЯК НАМАЛЯВАЦЬ СЛОВА. Сучасная беларуская дзіцячая кніга”. У адкрыцці бяруць удзел мастачка Марта Герашчанка, паэтка, аўтарка кніг Вольга Гапеева, электронны музыка Улад Бубен і электронны музычны праект AORTHA.

У межах выставы 17 верасня 2014 г. а 18/30 пройдзе круглы стол “Несур’ёзная размова пра сур’ёзную літаратуру” і прэзентацыя пераможцы Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! буктрэлера да  кнігі “Сумны суп”.

  • 17 верасня 2014 г., 18/30 – круглы стол “Несур’ёзная размова пра сур’ёзную літаратуру” з публічным абмеркаваннем і дыскусіяй на тэму сучаснай дзіцячай літаратуры з удзелам:

–           паэткі, перакладчыцы, літаратаркі, даследчыцы, кандыдаткі філалагічных навук, аўтаркі кніг “Сумны суп” і “Дзве авечкі” Вольгі Гапеевай;

–          мастачкі, мультыплікатаркі, дызайнеркі, аўтаркі ілюстрацый да кніг Марты Герашчанкі;

–          паэткі і пісьменніцы, даследчыцы дзіцячай літаратуры, кандыдаткі філалагічных навук Джэці (Вера Бурлак);

–          мадэратар – культурны аналітык, даследчык, кандыдат філасофскіх навук Максім Жбанкоў.

Падрабязней пра выставу


Вам можа быць цікава

Выставы “127 падарункі +” і "Датычны" ў Мінску

30.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Лекцыя «Беларуская драматургія: Еўсцігней Міровіч» у Мінску

12.03.2026 (18:00 - 19:30) Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ