Круглы стол «Захаванне і рэстаўрацыя ў Беларусі: Новае пакаленне ўздымае галаву»

18.04.2018 16:00 - 17:00 Музей-майстэрня З.І. Азгура (вул. Азгура, 8) Уваход вольны

18 красавіка 2018 года а 16:00 у музеі-майстэрні З.Азгура, адбудецца круглы стол «Захаванне і рэстаўрацыя ў Беларусі: Новае пакаленне ўздымае галаву».

У мерапрыемстве прымуць удзел носьбіты розных прафесійных ідэнтычнасцяў: рэстаўратары, дызайнеры, даследчыкі, культурныя мэнэджэры і работнікі сферы турызма. Мы збіраемся агучыць уласнае разуменне сітуацыі ды распавесці персанальныя гісторыі. Нягледзячы на тое, што асноўны фокус увагі на круглым стале накіраваны на маладых, у дыскусіі прымуць удзел і тыя, чый вопыт працы са спадчынай вымярацецца дзесяцігоддзямі. Сваім досведам падзеляцца культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка, гісторык Цімафей Акудовіч, дызайнер Андрэй Ларры, архітэктары Зміцер Траскоўскі, Тамара Матыль і інш.

Структура круглага стала прадугледжвае разгорнутае выказванне спікераў, каментары маладых прафесіяналаў і рэзюмэ «сталых» удзельнікаў.

«Мэта круглага стала – даць голас маладым прафесіяналам, якія працуюць са спадчынай, зрабіць своеасаблівы партрэт новага пакалення – тых, ад каго ўжо ў недалёкай будучыні будзе залежыць прыняцце рашэнняў аб лёсе нашых помнікаў і гістарычных гарадоў», – адзначае старшыня праўлення Беларускага ICOMOS, культурны антраполаг Сцяпан Стурэйка.

ICOMOS – Міжнародны Камітэт па Помніках і Памятных Мясцінах. Штогод па ўсім свеце у другой палове красавіка яны ладзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню помнікаў і памятных мясцін. Сёлета яны аб’яднаныя агульнай тэмай «Спадчына дзеля пакаленняў».

 


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Аляксандр Баль у Дортмундзе

24.05.2026 (17:30 - 19:30) (Clarenberg, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ