«Крылы Халопы» са спектаклем «Frau mit Automat» у Берліне

04.05.2022 20:00 - 22:00 ACUD Theater (Veteranenstrasse 21) Бясплатнае

4 траўня берасцейскі тэатр «Крылы Халопа» ставяць «Frau mit Automat» у берлінскім «ACUD Theater».



Дата: 4 траўня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: ACUD Theater, Veteranenstrasse 21, Берлін

«Frau mit Automat» — гэта аўтабіяграфічная драма, падзеленая на некалькі частак, якая адлюстроўвае розныя асобы жанчыны: жонкі, маці, каханай, ахвяры, лютасьці. Тэкст заснаваны на досведзе аўтарскага пакалення, якое вырасла ў 1990-я гады пасля распаду СССР, і на разважаннях аб тым, што значыць быць жанчынай.

Яе дапаўняюць іншыя літаратурна-ідэалагічныя крыніцы: трагедыя Аскара Уайльда «Саламея», манаграфія беларускага сацыёлага і даследчыка Ганны Шадрынай, кніга Сяргея Смірнова «Брэсцкая крэпасць», вершы беларускай мастачкі Марыны Напрушкінай, цытаты з кнігі Джоан Рынгельхайм «Жанчыны і Халакост: перагляд даследаванняў».

Актрысы — Святлана Гайдалёнак, Аксана Гайко.

Музыка — Вольга Падгайская.


Вам можа быць цікава

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ