Крыштальныя Каляды ў Эндзі ў Мінску

15.01.2023 17:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) ад 8 рублёў

У нядзелю, 15 студзеня, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на «Крыштальныя Каляды ў Эндзі». Падрыхтавалі тры гадзіны забаў!



Дата: 15 студзеня

Час: з 17.00

Месца: НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск


Вось што вас чакае:


17:00-20:00 «Якім будзе ваш 2023?» Хочаце даведацца, як пройдзе ваш 2023 або атрымаць параду ад карт? Не абмініце магчымасці зазірнуць у адмысловую зону, дзе псіхалагіня Надзея Бекішава дапаможа вам раскрыць пасланне метафарычных карт.


17:15-17:45 Экскурсія-квэст па выставе поп-арту Вам прапануюць прагуляцца па выставе, крыху пазнаёміцца з поп-артам і самымі яркімі яго прадстаўнікамі, разгадваючы заданні квэста.


17:15-18:00 Майстар-клас па стварэнні поп-артаўскага калажу Разам з арт-дызайнеркай Дарыяй Румянцавай пагрузіцеся ў гісторыю поп-арту: даведаейцеся, што ж асаблівага нясе ў сабе гэты накірунак, стварыце незвычайныя мастацкія калажы з каляровай паперы, кардону і часопісных выразак.


18:00-18:45 Трафарэтны майстар-клас з іконамі поп-арту На майстар-класе з мастаком Русланам Сяргеевым вы створыце арыгінальныя прынты ў стылі поп-арт пры дапамозе трафарэтаў. А што гэта будуць за выявы — даведаецеся на майстар-класе! Эндзі Уорхал абзайздросціўся б! 


18:15-19:00 «Алё, гэта штучны інтэлект?» Адмысловы госць вечара — штучны інтэлект. Трохі раскажуць, што гэта за страшны звер такі, як ён уладкаваны. Вы створыце свае шэдэўры з яго дапамогай.


19:10-19:40 Каляды ў Эндзі Уорхал мог бы толькі марыць аб такім: напрыканцы вечара завітаюць калядоўшчыкі з гурта «Барвы» разам з казай ды каляднымі песнямі!


Кошт квіткоў: 12 рублёў — дарослыя; 10 рублёў — студэнты дзённай формы навучання; 8 рублёў — пенсіянеры, навучэнцы школ, гімназій, ПТВ, ССНУ, шматдзетныя сем’і, інваліды III групы.


Квіткі можна набыць па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Стэндап Ідрака Мірзалізадэ «Час белых дзяцей» у Варшаве

16.05.2025 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

«Красная зелень» у Варшаве

20.05.2025 (19:30 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska, 5)

Зміцер Лукашук і Лявон Вольскі ў Ніцы

22.05.2025 (18:30 - 20:30) кнігарня VersLibre (34 Boulevard Stalingrad)

Анастасія Рыдлеўская ў Познані

22.05.2025 (21:00 - 23:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ