Культпаход у НЦСМ у Мінску

15.04.2023 16:00 - 19:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) Бясплатнае

У суботу, 15 красавіка, у Міжнародны дзень культуры, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае правесці вечар у музеі — на імпрэзе «Культпаход у НЦСМ».



Дата: 15 красавіка

Час: з 16.00 да 19.00 (час мясцовы)

Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск

Культпаход пачнецца з open-talk з арт-куратаркай і фатографкай Дзінай Даніловіч. Спадарыня Дзіна раскажа пра асаблівасці куратарскай дзейнасці на аснове асабістага досведу і адкажа на вашы пытаннечкі.

Яшчэ ў вас будзе магчымасць сустрэцца з куратарам і аўтарам ідэі выставы «Прывітанне, спадар Ван Гог!» Віктарам Саўчанкам на ягонай экскурсіі.

Калі вы жадаецце не толькі слухаць, для вас — майстар-клас ад мастака Руслана Сяргеева, на якім вы зможаце стварыць ўласны твор і развіць творчае мысленне.

 Для прыхільнікаў нестандартных і новых тэатральных практык будзе інтэрактыўная лекцыя ад Таццяны Зрайкоўскай, заснавальніцы плэйбэк-тэатра «Свой дах».

Вы даведаецеся пра гісторыю і сучаснасць «плэйбэк-тэатра» і зможаце прыняць удзел у невялікім перформансе.

Культпаход працягнецца лекцыяй мастацтвазнаўца і арт-куратаркі Алесі Іназемцавай «Cherchez la ... ці як шмат у нас французскага?».

На гэтай лекцыі вы даведаецеся, як узаемадзейнічае беларуская культура з культурай Францыі і які след пакінула апошняя ў гісторыі нашай краіны, мастацтве, побыце і нават у фамільных традыцыях.

А напрыканцы вечара завітайце на творчую сустрэчу з дызайнеркай Дар’яй Румянцавай. Разам са спадарыняй Дар’яй вы разгледзіце прыклады праектаў са светавізуальнымі эфектамі, якія паўплывалі на фарміраванне сучаснага арт-дызайну.

Квіткі — 13 рублёў. Іх можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Калядны Вайцюшкевіч ва Уроцлаве

18.12.2025 (19:00 - 21:00) Pub Salonik (ul Braniborska 2/10)

Каляда ў Познані

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Агульны сход суполкі ТБМ у Беластоку

21.12.2025 (15:30 - 16:30) Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ