«Купала. Пачатак»: прэм’ера тэатральна-музычнай імпрэзы ў Беластоку

04.11.2023 15:00 - 16:00 Беларускі Хаб «Новая зямля» (ul. Wyszyńskiego 6A) Бясплатнае

У суботу, 4 лістапада, лялечны тэатр вольнай Беларусі «Батлейка» разам з Хорам Вольных Беларусаў запрашае на прэм’еру інтэрактыўнай музычнай пастановы «Купала. Пачатак».




 Дата: 4 лістапада

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Хаб «Новая зямля», ul. Wyszyńskiego 6A, Беласток 


Нам часта здаецца, што Янка Купала нарадзіўся бронзавым класікам з музеем і помнікам у аднайменным скверы. 

Аўтары пастановы паспрабавалі асэнсаваць складаныя ўмовы станаўлення, ранняга жыццёвага выбару і сувязі будучага паэта са спадчынай задушанага паўстання Кастуся Каліноўскага.

 Вас чакае адаптацыя п’есы Уладзіміра Караткевіча «Калыска Чатырох Чараўніц» разам з віртуознымі класічнымі ды рокавымі кампазіцыямі ў выкананні Хору Вольных Беларусаў. 

Гледачы трапяць у вёску, дзе нарадзіўся знакаміты зямляк, пазнаёмяцца з яго сябрамі і паплечнікамі, пачуюць расповед пра пачатак творчага шляху Янкі Купалы і тое, з якімі выклікамі ён сутыкнуўся, на чым грунтаваўся яго выбар. 

Сапраўдная батлейка, кранальныя спевы, унікальная музычная афарбоўка, інтэрактыў, смех, месцамі праз слёзы — тое, што чакае гледачоў. 

Спектакль разлічаны як на дарослых, так і на дзяцей.

 Пастанова падыходзіць для ўсёй сямʼі незалежна ад узросту! 

Працягласць — каля гадзіны. 


Уваход вольны. Данаты вітаюцца.




Вам можа быць цікава

Калядны Вайцюшкевіч у Сопаце

19.12.2025 (19:00 - 20:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

Майстар-клас па вырабе торбачак з дываноў "Чароўны дыван" у Мінску

20.12.2025 (16:00 - 18:00) Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Калажная майстэрня "Карта жаданняў" у Вільні

23.12.2025 (18:30 - 19:30) Паведамяць пазней (Konstitucijos pr. 23)

Калядная экскурсія па Гародні

03.01.2026 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ