Тэатральна-музычная імпрэза «Купала. Пачатак» у Варшаве

05.11.2023 18:00 - 19:00 (Puławska, 114) Бясплатнае

У нядзелю, 5 лістапада, у Варшаве — яшчэ адзін паказ інтэрактыўнай музычнай пастановы «Купала. Пачатак» ад лялечнага тэатра вольнай Беларусі «Батлейка» і Хору Вольных Беларусаў. Апошні паказ у сезоне!




Дата: 5 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Puławska, 114, Макотув, Варшава 



Музычны спектакль, створаны па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц», распавядае пра жыццёвы выбар Янкі Купалы на пачатку яго творчага шляху ва ўмовах акупацыі краіны Расейскай імперыяй. 


Унікальнае спалучэнне традыцыйнага тэатра лялек Батлейка і музычннай афарбоўкі ад Хора вольных беларусаў не пакіне абыякавым ніводнага госця імпрэзы. 


Пастанова падыходзіць для ўсёй сямʼі незалежна ад узросту! 


Прыводзьце і сваіх польскіх сяброў: дзея будзе ісці на беларускай і польскай мовах.


А яшчэ абяцаюць гарбатку пасля паказу ды цёплы сяброўскі нэтворкінг. 


Працягласць — каля гадзіны.


Уваход вольны, вітаюцца данаты.






Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Імпрэза «Вобраз ля Вяллі» ў Жодзішках

02.05.2026 (12:00 - 17:00) арт-прастора VOBRAZ (вул.Першамайская, 12А)

Віктар Шалкевіч у Вільні ⠀

04.05.2026 (18:00 - 20:00) Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ