Купалаўцы граюць спектакль «Шэпт» у Вільні

20.06.2023 19:00 - 21:00 Lietuvos nacionalinis dramos teatras (Gedimino pr. 4) 22 еўра

20 чэрвеня, у аўторак, Купалаўцы граюць у Вільні свой свежы спектакль «Шэпт» паводле дакументальнай кнігі Сяргея Лескеця пра беларускіх шаптух і вядунняў! Рэжысёр — Раман Падаляка!



Дата: 20 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Lietuvos nacionalinis dramos teatras, Gedimino pr. 4, Вільня


Гэта спроба даследаваць і адчуць традыцыю лекавання словам, што знікае ў Беларусі разам з апошнімі носьбіткамі. Вы выправіцеся ў падарожжа да «людзей прасторы міфа».

«Мы стараліся захаваць містычнасць і камернасць рытуалаў лекавання, з любоўю і пяшчотай ажыўляючы нашых персанажаў на сцэне. Гэта не толькі таямнічыя замовы, але і гісторыі і лёсы людзей, чыё складанае і вірлівае жыццё прыпала на мяжу стагоддзяў. Паміж нашым і іх пакаленнямі існуе вялікая прорва, мы урбанізаваліся і яшчэ далей аддаліліся ад прыроды. Аднак часам простыя словы і простыя рэчы дапамагаюць зразумець, хто ты, адкуль ты прыйшоў і куды ідзеш», — гаворыць рэжысёр.

Спектакль ідзе на беларускай мове з літоўскімі субтытрамі.

Квіткі коштам 21,59 еўра набывайце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Беларускі поп-ап у Варшаве

21.12.2025 (12:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Стэндап-гутаркі з Лявонам Вольскім у Варшаве

22.12.2025 (19:00 - 20:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Квір-Каляды ў Варшаве

23.12.2025 (16:00 - 18:00) паведамяць па рэгістрацыі (Варшава)

Калядныя NAVIBAND у Варшаве

29.12.2025 (20:00 - 21:00) Kościół św. Aleksandra (plac Trzech Krzyży)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ