Купалле ў Азярцы

21.06.2025 19:00 - 22:00 музей народнай архітэктуры і побыту 19 рублёў.



У суботу, 21 чэрвеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Купалле





У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, павадзіць карагоды і зладзіць вясёлыя гулянні. 

Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. 

А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям. 

 Вас чакае: 

  • Пляценне вянкоў; 
  •  Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі; 
  •  Вогнішча: карагоды, гульні, скокі; 
  •  Варожбы на вянках і зеляніне; 
  •  Чарадзейныя казкі; 
  •  Майстар-клас па вывучэнні купальскіх песень; 
  •  Майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты; 
  •  Майстар-клас па дэкоры з травы; 
  •  Майстар-клас па лялькам з травы; 
  •  Рыцарская і «вядзьмачая» пляцоўкі; 
  •  Выступленні фальклорных калектываў. 


Квіткі коштам 19 рублёў дарослым, 11 рублёў студэнтам, 9 рублёў школьнікам і навучэнцам можна будзе набыць і анлайн па сістэме ЕРІП у дзень імпрэзы. 





Вам можа быць цікава

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Спектакль «Валізка» ва Уроцлаве

08.05.2026 (19:00 - 21:00) Centrum Kultury Nowy Pafawag (Chociebuska 4)

Кірыл Кедук у Празе

09.05.2026 (18:00 - 20:00) Divadlo Kolowrat (Ovocný trh 1087/4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ