У нядзелю, 29 чэрвеня, у Дукорскім маёнтку святкуюць Купалле.
Вось якая праграма:
15.00 — пачатак праграмы каля галоўнай сцэны з тэматычнымі гульнямі і забавамі, традыцыйнымі танцамі і спевамі.
Жывы гук на галоўнай сцэне:
15.30, 17.30 — выступ капэлы Алены Мялешкі
17.00 — выступ гурта «Еthnoloops»
18.30 — выступ гурта «Roskvit»
19.30 — выступ Nevika
21.30 — абранне Купалінкі і Купаліша
21.50 — купальскае шэсце
22.00 — танцы з агнём ад шоў-гурта «Кетры»
22.15 — скокі праз вогнішча і пусканне вянкоў па вадзе
22.30 — святочнае фаер-шоў
22.45 — карагоды каля купальскага вогнішча
На свята арганізаваны трансфер з Мінска і назад за асобную плату (кошт — 10 рублёў у адзін бок з асобы незалежна ад узросту):
Мінск (прыпынак «ст. м. Магілёўская», з гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку) — Дукорскі маёнтак у 12:00 і 14:00.
Дукорскі маёнтак — Мінск (прыпынак «ст. м. Магілёўская») у 23:20.
Замаўляйце трансфер паведамленнем у Viber на нумар +375(29)164-94-40. Пішыце кантактны нумар, колькасць месцаў і час адпраўлення.
Квіткі: дарослыя — 40 рублёў, дзеці ад 7 гадоў — 15 рублёў, а да 7 гадкоў — бясплатна. (А для падпісчыкаў сацсетак Дукорскага маёнтка — зніжка 10%.) Іх можна набыць на месцы альбо анлайн па спасылцы.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.