Купалле ў Гомелі

26.06.2022 16:00 - 21:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 3 рублі

26 чэрвеня ў Гомелі святкуюць Купалле. А 16-й філіял Веткаўскага музея запрашае на вечарыну «Ты прыйдзі к нам, Купала».



Дата: 26 чэрвеня

Час: 16.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель


Вас чакаюць купальскія спевы, карагоды, танцы і выраб абрадавай лялькі.

Хто прынясе з сабой палявыя кветкі, зможа сплесці сапраўдны купальскі вянок, які можна будзе пакінуць сабе альбо ж пусціць па рацэ, каб паваражыць «на суджанага».

Будзе і кіно пра магічны час сонцастаяння. Ды яшчэ прыемныя неспадзяваначкі.

Прапануюць таксама святкаваць Купалле смачна і сабраць стол у складчыну — каб кожны госць прынёс з сабой штосьці да традыцыйнага купальскага стала: верашчака, яешня, хлеб, бліны, кулага, варэнікі (калі што, у інтэрнэце мноства рэцэптаў). Бярыце з сабой любыя ласункі і смаколікі.


 Кошт удзелу — 3 рублі.





Вам можа быць цікава

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Анлайн-спектакль «Чароўны тэатр Ларысы Геніюш»

13.09.2026 (15:00 - 17:00) ютуб-канал Асацыяцыі беларусаў Амерыкі

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ