ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купалле на Запаведным востраве на Глыбоччыне

02.07.2022 - 03.07.2022 16:00 - 06:00 аграсядзіба «Запаведны востраў» (вул. Палявая, 17) Бясплатнае

У ноч з 2 на 3 ліпеня на аграсядзібе «Запаведны востраў», што на Глыбоччыне, святкуюць Купалле і запрашаюць усіх далучацца.



Дата: 2 ліпеня

Час: з 16.00

Месца: аграсядзіба «Запаведны востраў», вул. Палявая, 17, вёска Шо, Глыбоцкі раён, Віцебская вобл. 


РАСКЛАД СВЯТА:

16.00 — пачатак падрыхтоўкі;

18.00 — 19.00 майстар-клас па купальскіх песнях для дзяўчат і жанчын;

21.00 — 22.00 абыход вёскі Хралы з Купалкай (удзельнічаюць усе дзяўчаты ў строях і вянках, у канцы працэсіі могуць далучыцца ахвотныя);

22.00 — 01.00 запальванне вогнішча, карагод, частаванне традыцыйнымі купальскімі стравамі, гульні, танцы;

01.00 — 4.35 вольны час: можна пайсці спаць, ці купацца, ці шукаць папраць-кветку;

4.35 — сустрэча ўзыходу сонца, пусканне вянкоў па вадзе.


Па патрабаванні купальскага абраду кожны прымае пасільны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні свята.

Таму хлапцоў ды мужчын просяць дапамагаюць складаць купальскае вогнішча (вазьміце з сабой, па магчымасці, неабходныя інструменты для нарыхтоўкі дроў).

А дзяўчатам ды жанчынам неабходна будзе сабраць зёлкі і кветкі, каб упрыгожыць слуп з колам і зрабіць сабе вяночкі (для гэтага вазьміце з сабой ніткі, стужкі, нажніцы).

Падчас свята будзе частаванне традыцыйнымі купальскімі стравамі (крупнік, сыр, кулага). Прадукты для прыгатавання гэтых страў збіраюць «у складчыну», таму прывозьце кожны, што можа: хлопцы — гарэлку на крупнік; дзяўчаты — тварог; усе, хто могуць — мёд, ягады, духмяныя зёлкі.

На свята пажадана апрануць традыцыйны строй, калі ж яго няма, то было б добра, каб дзяўчаты былі ў спадніцах ці сукенках, а хлопцы ў светлых кашулях ці майках.

Арганізатары нагадваюць: калі разгараецца вогнішча — нельга разрываць кола і стаяць убаку. У гэты адказны момант удзельнікі павінны быць усе разам!


 Чакаюць усіх ахвотных!









Вам можа быць цікава

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гомелі

03.09.2025 17:00 - 16.11.2025 19:00 галерэя Вашчанкі (пр-т Леніна, 43)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Беластоку

18.09.2025 (20:00 - 22:00) Zmiana Klimatu (Warszawska 6)

Багач святкуюць у Дукоры

20.09.2025 (13:00 - 18:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 1)

NAVIBAND у Катавіцах

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Piąty Dom (Jana Matejki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ