Купалле з “Талакой” на Гомельшчыне

22.06.2013 - 23.06.2013 19:00 - 02:00 урочышча Зыбень (паблізу в. Хальч) Бясплатнае

У ноч з 22 на 23 чэрвеня (перыяд летняга сонцастаяння) гомельская ГМКГА “Талака” па традыцыі ладзіць адно з самых таямнічых і яскравых дахрысціянскіх святаў – абрад Купалле!

Купалле ў Гомелі – гэта танцы пад дуду, архаічныя падняпроўскія і палескія спевы, скокі праз вогнішча. Спаленне ведзьмы і варажба. Пошук Папараць-кветкі і пошук свайго кахання.

Месца правядзення – урочышча Зыбень (паблізу в. Хальч). Месца чароўнае, таму шчасліўцы могуць пабачыць тут не толькі Папараць-кветку, але і легендарных вадзяных коней, якія, па мясцовых паданнях, уначы выходзяць з ракі ды гарцуюць па сушы…

Афіцыйны пачатак а 19.00

Пра ўмовы ўдзелу і дадатковую інфармацыю можна атрымаць:

У мерапрыемстве Вконтакте: vk.com/kupalle_homiel_2013

Па тэлефоне 29 307 49 81 (Марыся)


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Воля Шніп і «Nocne Ptaki» ў Лодзі

18.09.2026 (19:00 - 21:00) (ul Rewolucji 1905r 10)

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ