ПАДЗЕЯ ДНЯ: Купальскі забег за папараць-кветкай у Мінску

06.07.2022 22:00 - 23:59 Камсамольскае возера 30 рублёў


6 ліпеня ў Мінску адбудзецца рамантычны забег за папараць-кветкай.



Дата: 6 ліпеня

Час: старт а 22-й, збор у 21.30 (час мясцовы)

Месца: Камсамольскае возера (дакладнае месца — у спасылцы на рэгістрацыю), Мінск 

Дыстанцыі 5 альбо 10 км стартуюць ад Камсамольскага возера. Калі вы ў іншым горадзе, можна зарэгістравацца на анлайн-удзел і стартаваць у сваім горадзе па ўласным маршруце. Кожны ўдзельнік атрымае медаль на памяць! Ладзіць забег прадпрыемства «Абілітацыя і вольны час» (былыя «Крылы Анёлаў»).


Арганізатары абяцаюць:

памятныя медалі ўсім удзельнікам,

маршрут па таемных сцежках вакол чорнага возера;

ваду, гарбату і смачнае печыва на фінішы;

месца для заплечніка падчас прабежкі;

фатазону і фатаграфаванне;

адпраўку медаля поштай анлайн-удзельнікам.


Каб удзельнічаць, трэба зарэгістравацца і зрабіць рэгістрацыйны ўнёсак 30 рублёў незалежна ад формы ўдзелу і дыстанцыі. Калі ж вы зробіце унёсак, але не здолееце прыйсці, то можаце бегчы самастойна онлайн і папрасіць даслаць медаль фінішара поштай.

Падрабязнасці і формы рэгістрацыі шукайце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ