Куратарская экскурсія па бабіцкім ткацтве ў Гомелі

філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на чарговую куратарскую экскурсію «Лёс Бабіцкага леса» (Бабіцкая ткацкая традыцыя і яе семантыка).



Дата: 11 сакавіка

Час: 18.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а (палацава-паркавы ансамбль за саборам Пятра і Паўла), Гомель

Бабіцкая ткацкая традыцыя — этнавызначальная і семантычная з’ява народнай культуры Гомельшчыны. Цэльная, тэхналагічна абумоўленая традыцыя, якая «замком» тэхналогіі нібыта зберагла архаічныя рысы.

Як пазнаць сярод разнастайных тыпаў бабіцкае ткацтва? Па якіх канонах стваралася кампазіцыя? Адкуль узяліся ўзоры, якімі размаўляла гэта традыцыя? Якія архетыпы выкарыстоўвалі ткачы ў той час?

На гэтыя ды іншыя пытанні адкажа падчас куратарскай экскурсіі «галоўны семантык краіны» — Галіна Нячаева, намесніца дырэктара па навуковай рабоце Веткаўскага музея.

Кошт удзелу — 2 рублі.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ