Канцэрт хору «Артос» у Варшаве

22.08.2026 19:00 - 20:10 касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14) 80 PLN
У суботу, 22 жніўня, у Варшаве адбудзецца канцэрт бізантыйскага хору «Артос» Канстантынопальскага патрыярхату ў Вільні пад кіраўніцтвам Паўла Гонца.

Харысты прадставяць арыгінальную праграму з грэгарыянскіх і бізайнтыйскіх харалаў LUX AETERNA («Вечнае Святло»).

Прагучаць літургічныя гімны, якія на працягу стагоддзяў напаўнялі велічныя базылікі Канстанцінопаля і манастыры Рыма. 

Гэтыя спевы — мова, якая ўжо больш за тысячагоддзе перасякае межы часу і прасторы.

У чысціні чалавечага голасу і старажытных мелодыях слухач знаходзіць рэдкі стан унутранага спакою, глыбокай суцішанасці і духоўнай яснасці.

Бізантыйскі хор «Артос» — адзін з творчых праектаў легендарнага беларускага мужчынскага хора «УНІЯ», заснаванага ў Менску ў 1990 годзе. Сёння хор базуецца ў Вільні, а ў ягоным складзе спяваюць беларусы, літоўцы і ўкраінцы.

Квіткі коштам ад 80 злотых бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Квіз «Скрынка» ў Вільні

29.08.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ