Куратарская гутарка з Антанінай Сцебур і Лізай Міхальчук у Берліне

12.05.2024 15:00 - 17:00 Galerie im Körnerpark (Schierker Str. 8) па квітку ў галерэю


У нядзелю, 12 траўня, у Берліне адбудзецца сустрэча з куратаркамі Антанінай Сцебур і Лізай Міхальчук у межах выставы беларускіх мастакоў у выгнанні «Часам я трымаюся за паветра».






 Дата: 12 траўня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Galerie im Körnerpark, Schierker Str. 8, Берлін 



Пад загалоўкам «Карусель запускаецца зноў» спадарыні разгледзяць эвалюцыю беларускага мастацтва і куратарскую практыку з пункту гледжання міграцыі, бежанства і дэкаланіяльных практык.


 Дыскусія будзе прысвечана крытычным выбарам, якія стаяць сёння перад беларускімі мастакамі і куратарамі: 

Ці варта паслухмяна інтэгравацца ў заходнееўрапейскія рамкі сучаснага мастацтва? 

Ці могуць яны пагадзіцца з гэтай іерархічнай структурай улады, альбо ёсць структура і альтэрнатыўныя тактыкі, якія спрыяюць больш дыялагічным гарызантальным адносінам з сістэмай? 

Нагадаем, выстава «Часам я трымаюся за паветра» шукае выражэння асабістай сітуацыі многіх мастакоў у эміграцыі, якая датычыцца не толькі беларусаў. 

Назва выставы паходзіць ад верша паэткі Вольгі Гапеевай, якая цяпер таксама жыве ў эміграцыі ў Германіі.



Сустрэча пройдзе на ангельскай мове. 



Уваход — па квітку на выставу. 



Выстава, нагадаем, працуе да 29 траўня.






Вам можа быць цікава

Вандроўка па Стаўбцоўшчыне з Мінска

10.05.2026 (09:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Напалеоніка ў Дукоры

10.05.2026 (12:00 - 15:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Батлейка пра паноў Кубліцкага і Заблоцкага ў Мінску (7+)

15.05.2026 (18:30 - 20:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ