Паказ беларускага фільма «Кураж» з дыскусіяй з рэжысёрам Аляксеем Палуянам у Парыжы

22.05.2023 20:00 - 23:00 Majestic Bastille (2/4 Bd Richard-Lenoir) Бясплатнае

22 траўня ў 20:00 у парыжскім кінатэатры Majestic Bastille будзе паказ беларускага фільма  «Кураж» з дыскусіяй з рэжысёрам Аляксеем Палуянам пасля паказу!


Дата: 22 траўня
Час: 20:00 (час мясцовы)
Месца: Majestic Bastille, 2/4 Bd Richard-Lenoir, Парыж

Абавязкова прыходзьце і бярыце з сабой сяброў! Гэты фільм не толькі пра боль, але і пра нашу агульную надзею, пра нашу смеласць і пра ўпэўненасць у перамозе!

Важная стужка для тых, хто спрабуе разабрацца ў перыпетыях беларускай палітыкі, хаця палітыкі як такой у фільме няма.

Ёсць людзі, якія ў жніўні 2020 года выйшлі на вуліцы Мінска ды іншых гарадоў Беларусі ў знак пратэсту супраць масавых фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў. Сярод іх — героі фільма, акцёры Марына Якубовіч (Юрэвіч), Павел Гарадніцкі, Дзяніс Тарасенка.

Квіткі тут.

Трэйлер фільму.



Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Тарэева ў Віцебску

31.03.2025 17:00 - 15.06.2025 18:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Фрыда» у Гомелі (12+)

18.04.2025 18:00 - 29.06.2025 18:00 (праспект Леніна, 43)

Выстава Вікторыі Крупскай «Філасофія колеру» ў Віцебску

30.04.2025 17:00 - 01.06.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Саша Філіпенка ў Кракаве

22.05.2025 (18:30 - 20:00) Gwarek (ul. Władysława Reymonta 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ