«Кушлянскі фэст – 2025»

23.08.2025 12:00 - 16:00 Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, в. Кушляны) Бясплатнае
23 жніўня 2025 г. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Кушлянскі фэст» — традыцыйнае літаратурна-музычнае свята, якое ладзіцца ў філіяле «Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (Смаргонскі раён).

Дата: 23 жніўня

Час правядзення: 12:00 — 16:00 (час мясцловы)

Месца правядзення: Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны».

Адрас: Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, в. Кушляны.

Уваход на фестываль вольны!

Кошт трансферу Мінск-Кушляны-Мінск — 40 руб.

Браніраванне месцаў у аўтобусе па тэл. +375 (17) 363-94-65.

Сёлета фэст будзе прысвечаны юбілейнай даце — 185-годдзю з дня нараджэння знакамітага паэта, публіцыста, перакладчыка, адваката і грамадскага дзеяча Францішка Казіміравіча Багушэвіча.

Падчас фэсту вас чакаюць: экскурсіі па музеі-сядзібе, сустрэчы з літаратарамі, майстар-класы, гульні, віктарыны ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, музычная праграма ад Смаргонскага раённага цэнтра культуры, духмяная габрата з зёлак, рамесніцкія рады ды незабыўная атмасфера летняга свята.



Вам можа быць цікава

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

Анлайн-сустрэча з Дарʼяй Шут

09.12.2025 (18:00 - 20:00) Анлайн (Google Meet)

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

10.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ