Кушлянскі фэст-2025

23.08.2025 12:00 - 16:00 Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (Смаргонскі раён, Гарадзенская вобл.) Бясплатнае

У суботу, 23 жніўня, у Кушлянах, што на Смаргоншчыне, адбудзецца Кушлянскі фэст — традыцыйнае свята ў гонар Францішка Багушэвіча, слыннага паэта ды гаспадара кушлянскай сядзібы. 





Сёлета фэст будзе прысвечаны юбілейнай даце — 185-годдзю з дня нараджэння паэта. 


Вас чакаюць: 


  •  экскурсіі па музеі-сядзібе; 
  •  сустрэчы з літаратарамі;
  •  майстар-класы, гульні, віктарыны ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры;
  • музычная праграма ад Смаргонскага раённага цэнтра культуры; 
  •  духмяная габрата з зёлак, народныя прысмакі, рамесніцкія рады ды незабыўная атмасфера летняга свята з нацыянальным каларытам. 


А вось праграма выступаў:
 

14:00 дуэт «НЕБА Sound , галоўная сцэна 

 14:00 Батлейка «Дом з Марамі», абора 

 15:00 Капэля Алеся Лася «ТрыА», абора 

 15:00 Народны фальклорны ансамбль БДУ «Сарматы», галоўная сцэна 


Уваход вольны! 


Добрая навіна: калі вы едзеце з Мінска, то для вас ёсць трансфер Мінск-Кушляны-Мінск — каштуе 40 рублёў. Запісвайцеся на трансфер па нумары +375 (17) 363-94-65. 





Вам можа быць цікава

Выстава «Свет кіно і тэатра Уладзіміра Чарнышова» ў Мінску

24.07.2025 17:00 - 24.08.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Андрэя Савіча «Жывапіс па палатне, паперы і сэрцы» ў Мінску

02.08.2025 18:00 - 14.09.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «Арт-Беларусь: скрозь прастору і час» у Гродне

22.08.2025 18:00 - 21.09.2025 20:00 гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

MARA FEST у Сопаце

23.08.2025 (15:00 - 21:00) Scena Tarasy, Aquapark Sopot

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ