ПАДЗЕЯ ДНЯ: Кватэрнік з удзелам SLAVALACHIA ў Вільні

09.06.2022 19:30 - 21:30 OMNI Academia (Aukštaičių g. 6) 10 еўра

9 чэрвеня беларусы Вільні збіраюцца на творчы кватэрнік і запрашаюць усіх ахвотных.



Дата: 9 чэрвеня

Час: 19.30 (час мясцовы)

Месца: OMNI Academia, Aukštaičių g. 6, Вільня

Будуць спяваць і чытаць вершы/прозу на беларускай і ўкраінскай мовах. Адмысловыя госці кватэрніку — гурт SLAVALACHIA, суполка фолк-музыкаў і творцаў з Беларусі, Украіны і рэгіёна Апалачы ў ЗША.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму просяць абавязкова зарэгістравацца па спасылцы

Будзе фармат адкрытага мікрафона, выступіць зможа любы ахвотны. Можна проста зазірнуць, каб нацешыцца песнямі, музыкай, вершамі, танцамі etc.

Прыносьце з сабой любімыя напоі, а таксама музычныя інструменты!

Уваход: donation 10 еўра.




Вам можа быць цікава

Сустрэча з Настассяй Панкратавай у Варшаве

09.09.2026 (19:00 - 21:00) House of Storks (Adama Mickiewicza 18B)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

10.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Імпрэза «Мінск народных» у Мінску

12.09.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ