Квір-фестываль у Вільні

24.11.2024 12:00 - 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) donation


У нядзелю, 24 лістапада, у CreateCulture Space адбудзецца квір-фестываль «За межамі» ў падтрымку ЛГБТК+ людзей Беларусі.






Дата: 24 лістапада

Час: з 12:00 да 20:00

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 




Арганізатары хочуць стварыць прастору для абмеркавання, падтрымкі і натхнення для ўсіх, хто цікавіцца правамі і свабодай ЛГБТК+ супольнасці ў Беларусі і свеце.


Вось праграма: 

12:00 — Гісторыя ЛГБТК+ руху Беларусі: тады і цяпер

 У якіх клубах Беларусі тусілі геі і лесбіянкі ў 2000-х? 

Якія пакаленні ЛГБТК+ актывізму існуюць у Беларусі і чаму мы можам у іх навучыцца? 

Што зараз адбываецца з квір-людзьмі ў Беларусі і як іх можна падтрымаць?


 13:45 — Як з’явіўся гендар і як пра яго правільна гаварыць 

Кароткі экскурс у гісторыю тэрміна «гендар» у сацыялогіі, карэктная лексіка і важныя нюансы, якія тычацца трансгендарнасці і гендарнай ідэнтычнасці.


15:00 — Які актывізм выбраць для паўсядзённага жыцця 

Натхняльныя ідэі і практычныя парады пра тое, як можна падтрымліваць правы і роўнасць у побыце і грамадстве.


16:30 — Як квіры ў TikTok змяняюць свет 

Абмяркуюць, як сацыяльныя сеткі сталі магутнай платформай для прасоўвання правоў чалавека і бачнасці ЛГБТК+ супольнасцяў.


Квір-стэндап ад Фем-Стэндап клуба імя Зоські Верас 




Уваход — donation. Усе сродкі будуць накіраваныя на дапамогу ЛГБТК+ людзям у Беларусі. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Шпацыр «Іване, ты жывеш!» ў Вільні

14.06.2026 (13:30 - 15:30) (паведамяць па рэгістрацыі)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

20.06.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Купалле пад Сіэтлам

20.06.2026 (14:00 - 16:00) Tolt-MacDonald Park & Campground (31020 NE 40th St)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ