Прэзентацыя кнігі «Беларусы ў Латвіі (1918–1945)» у Варшаве

15.03.2026 14:00 - 16:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатна

У нядзелю, 15 сакавіка, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца прэзентацыя навуковай манаграфіі прафесара Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў Латвіі (1918–1945)».


Гэтае выданне - вынік шматгадовых даследаванняў у архівах і бібліятэках Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы, Германіі, Польшчы, Расеі, Чэхіі і Эстоніі.

Кніга прадстаўляе ўсебаковы аналіз гісторыі беларусаў у Латвіі ад абвяшчэння незалежнасці да заканчэння Другой сусветнай вайны.

У гэты час Латвія стала адным з найважнейшых цэнтраў беларускага нацыянальнага руху за межамі радзімы. Беларусы вялі там актыўную культурную, адукацыйную і грамадскую дзейнасць.

У манаграфіі аналізуюцца розныя аспекты латвійска-беларускіх адносін.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Ніны Чурабы «Паравіны года» ў Гродне

14.04.2026 18:00 - 05.05.2026 18:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Сустрэча з аўтарамі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» ў Мінску

16.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (малая зала) (вул. Энгельса, 20)

Алесь Мышкевіч у Вільні

24.04.2026 (18:30 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ