У аўторак, 16 верасня, ва Уроцлаве — новая лекцыя Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру з цыклу «Доўгая дарога дадому». Яна гэтым разам прысвечана паэтцы Ларысе Геніюш.
Вось што абмяркуюць:
Ці былі ў Беларусі сапраўдныя дысідэнты?
Як фармавалася асоба і паэтыка беларускай аўтаркі?
«Кампрамат» спецслужбаў: ці падпісвала Геніюш зварот да Гітлера?
Як чэшскую грамадзянку выдалі саветам і што адбывалася ў ГУЛАГу?
Чаму незалежнай паэтцы так цяжка было друкавацца ў СССР?
Хто баіцца Ларысы Геніюш і каму замінаў яе помнік у Зэльве?
Лекцыя будзе па-беларуску з паралельным перакладам на польскую мову для ахвочых.
Будзе і анлайн-трансляцыя ў падзеі на фэйсбуку па спасылцы.
Уваход вольны.