Лекцыя Андрэя Хадановіча «Я вас не баюся» ва Уроцлаве

06.05.2025 18:00 - 20:00 Клуб Proza (Przejście garncarskie, 2) Бясплатнае

 

У аўторак, 6 траўня, ва Уроцлаве — першая лекцыя Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру з цыклу «Доўгая дарога дадому».





Лекцыя называецца «Я вас не баюся» і прысвечана Васілю Быкаву.


Вось што абмяркуюць:

 

  • Як і чаму Васіль Быкаў стаў найвядомейшым беларускім аўтарам у свеце?
  •  Ад «лейтэнанцкай прозы» да антываеннай і антыімперскай літаратуры.
  •  Як пісьменнік змагаўся з цэнзурай, а цэнзура — з ім?
  •  Ці лёгка выславіць ваенную «праўду»: беларускі экзістэнцыялізм па-быкаўску.
  •  Чаму «пасля цяжкай вайны непазбежны і цяжкі мір»?
  •  Беларусь як «знак бяды» і «свечка надзеі».
  •  «Насарогі ідуць!»: быкаўскі рэцэпт перамогі над страхам.


Пра ўсё даведаецеся!

Лекцыя будзе па-беларуску з паралельным перакладам на польскую мову для ахвочых.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Сустрэча пра Каардынацыйную Раду ў Вільні

02.05.2026 (14:00 - 16:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

«Сербскі Нож» у Варшаве

08.05.2026 (20:00 - 22:00) CLUB NEW VEGAS (Stanisława Kulczyńskiego 14)

Віктар Шалкевіч у Рызе

31.05.2026 14:00 - 03.05.2026 16:00 Power-Up SPACE (Merķeļa iela 21 (4 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ