Лекцыя «Барочны палац Сапегаў-Агінскіх на Падоле ў Гродне: невядомы помнік у святле найноўшых даследаванняў (2020-2025)» у Варшаве

28.05.2025 18:00 - 20:00 сядзіба Таварыства гісторыкаў мастацтва (Rynek Starego Miasta 27) Бясплатнае



 У сераду, 28 траўня, у Варшаве адбудзецца лекцыя Рамана Забелы «Барочны палац Сапегаў-Агінскіх на Падоле ў Гродне: невядомы помнік у святле найноўшых даследаванняў (2020-2025)».





Пра існаванне барочнага палаца XVII стагоддзя на Падоле, у Гродне, вядома ўжо даўно.

З 19 стагоддзя гэты аб’ект з’яўляецца часткай былога комплексу піваварнага завода. Аднак дагэтуль ніякіх даследаванняў не праводзілася — невядома, што захавалася і як гэта выглядала першапачаткова.

Толькі ў сувязі з пачаткам работ па рэканструкцыі і прыстасаванні комплексу былога піваварнага завода з’явілася магчымасць правесці палявыя даследаванні, накіраваныя на выяўленне і аналіз канструктыўных элементаў палаца XVII стагоддзя, якія захаваліся ў яго сучаснай структуры.

Атрыманыя вынікі дазваляюць вызначыць асноўныя этапы будаўніцтва аб’екта, рэканструяваць яго першапачатковы выгляд, сфармуляваць гіпотэзу адносна аўтарства праекта, а таксама пазначыць праблемы і даследчыя пытанні, якія могуць стаць адпраўной кропкай для далейшых даследаванняў у галіне гісторыі архітэктуры і мастацтва.


Спікер — Раман Забела, архітэктар-рэстаўратар помнікаў, грамадскі актывіст, былы палітвязень. 


Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава Аляксея Лацінніка «Па-за межамі калейдаскопа» ў Мінску

09.04.2026 10:00 - 10.05.2026 17:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, д. 48)

Сустрэча з Аленай Германовіч у Варшаве

10.05.2026 (14:00 - 15:30) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Паша Крывец у Дрэздэне

24.05.2026 (19:00 - 21:00) Likor Manufaktur Dresden (Gutzkowstraße 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ