Лекцыя “Бураціна супраць Рабакопа”

16.06.2020 19:00 - 20:00 праект “Адкрыты лекторый” Прагляд вольны

16 чэрвеня ў 19.00 асветніцкі праект “Адкрыты лекторый” ладзіць бясплатную онлайн-лекцыю “Бураціна супраць Рабакопа” ў падтрымку першага нон-фікшна пра беларускае дзіцячае кіно “Дзіцячы сеанс”

Аднойчы Бураціна сутыкнуўся з Рабакопам – і прайграў. Гэта здарылася ў 1980-я, калі савецкае дзіцячае кіно загінула пад напорам відэа. Па тэлебачанні мы глядзелі “Прыгоды Бураціна”, а па “відзіку” – “Рабакопа”. І ведаеце што – у іх аказалася шмат агульнага.

Пра гэта і пра тое, як дзіцячыя фільмы вучылі нас палітыцы, эканоміцы і стаўленню да жыцця, – і чаму мы вучыліся самі, калі глядзелі зусім іншыя фільмы, у бясплатнай онлайн-лекцыі “Бураціна супраць Рабакопа”.

Лектар – аўтарка кнігі “Дзіцячы сеанс” Марыя Касцюковіч, кіназнаўца, сцэнарыстка, кандыдат мастацтвазнаўства, навуковая супрацоўніца НАН Беларусі. Лекцыя будзе праходзіць онлайн. Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі тут

Падчас вебінара вы зможаце задаць лектарцы пытаннечкі. Вебінар пройдзе на платформе Zoom. За дзень да яго спасылка на ўваход прыйдзе на пошту, якую вы пакінеце пры рэгістрацыі.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па "відзіках" у Мінску (6+)

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

«Лясныя Каляды» ў Таронта

11.01.2026 (13:00 - 16:00) Беларускі Цэнтр (524 St Clarens Ave)

Калядныя вячоркі з Сержуком Доўгушавым у Сіэтле

11.01.2026 (16:00 - 19:00) Ukrainian cultural center Toloka (1940 124th Ave NE A108/A109)

"Ноч ваўкоў" у нацпарку "Прыпяцкі"

17.01.2026 12:00 - 18.01.2026 16:00 ля гатэля "Тураў+" (ля гатэля "Тураў+")

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ