Сямейны спектакль «Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае» ў Гданьску

01.06.2026 17:30 - 19:30 Filia Gdańska (ul. Mariacka 42) Бясплатнае
У панядзелак, 1 чэрвеня, у Гданьску граюць спектакль для ўсёй сям’і «Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае» паводле казак Караткевіча.

  • Што рабіць, калі ў тваім доме гаспадарыць чорт і жыцця табе не дае?
  • Як змагацца з аднавокім Дзівам, якое залезла табе на карак і хоча цябе з’есці?
  • Як не паддавацца адчаю і выходзіць пераможцам з самых складаных і карказломных сітуацый?

Пра гэта раскажа спектакль, у якім у нечаканай трактоўцы прадстаюць як класічныя казкі Караткевіча так і ягоныя малавядомыя творы.

Перад гледачом разгортваецца вострасюжэтна-лялечнае дзейства, а яшчэ ён сам можа паўдзельнічаць у нашым спектаклі.

Можна ператварыцца ў вясёлых мядзведзяў, якія не баяцца чорта, смелых птушак, што перамагаюць хана Бату, альбо нават сыграць ролю… рэпы!

Гульні, жарты, песні, танцы, розыгрышы — усё як мы любім!

У спектаклі выкарыстаныя казкі «Мужык і Дзіва аднавокае», «Лебядзіны скіт», «Чортаў скарб».

Пастаноўка — Васіль Дранько-Майсюк.

Мастацкае афармленне — Алена Баярава.

Уваход, выглядае, вольны альбо за данаты.



Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ