Ракеты, драўляныя гарматы і касавоз. Чым ваявалі паўстанцы 1863

На ютуб-канале «Будзьма беларусамі!» выйшла чарговая серыя гістарычнага серыяла пад назвай «Беларусь 1863». Гэта гісторыя студзеньскага паўстання 1863–1864 гадоў, больш вядомага ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Што гэта было? Навошта? Пра якіх герояў і антыгерояў паўстання мы ніколі не чулі? Дзе праўда, а дзе — міфы?

«Bielaruś 1863»

Касавоз — паўстанцы прыдумалі правобраз танку? Колькі разоў можна стрэліць з драўлянай гарматы? Ракетныя войскі Каліноўскага — што?! Чым насамрэч ваявалі паўстанцы: штуцэры, карабіны, рэвальверы, шашкі, кольты, дуэльныя пісталеты — як ва ўсім гэтым разабрацца? Зброя паўстанцаў 1863 — у нашым відэа.