Лекцыя «Чалавек жыў тут заўсёды» з Гомелі

30.03.2023 17:30 - 19:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4) 5 рублёў

У чацвер, 30 сакавіка, у палацы Румянцавых і Паскевічаў будзе яшчэ адна файная лекцыя «Чалавек жыў тут заўсёды» ад гомельскіх археолагаў у межах не меней файнай выставы «Старэй за 1142».



Дата: 30 сакавіка

Час: 17.30

Месца: палац Румянцавых і Паскевічаў, пл. Леніна, 4, Гомель


«Чалавек тут жыў заўсёды» — гэта сцвярджэнне знакамітага гомельскага археолага Алега Макушнікава, для якога гомельскі парк быў не проста месцам адпачынку з цяністымі дрэвамі, гарэзнымі вавёрачкамі і раскошным палацам канца XVIII–XIX стст., а тэрыторыяй, прывабнай для чалавека заўсёды — сотні і нават тысячы гадоў таму.

Лекцыя прысвечана найстаражытнай гісторыі месца, якое сёння з’яўляецца сэрцам Гомеля.

Калі з’явіліся першыя людзі ў гістарычнай частцы горада? Як яны жылі? Чым займаліся? І якія артэфакты могуць пра гэта расказаць?

Адказы на гэтыя і іншыя пытаннечкі атрымаеце падчас лекцыі.


Зірніце на Гомель вачыма археолага!

Уваход — па квітку ў музей.




Вам можа быць цікава

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Марка Шагала «Сонца і Месяц» у Віцебску

15.09.2026 10:00 - 06.12.2026 17:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ