21 красавіка, у панядзелак, у лекторыі «Фрэскі» — лекцыя Таццяны Катовіч «Чорны квадрат: Мастацтва ці правакацыя?».
Малевіч не проста тварыў на пераломе часоў — ён сапраўды змяніў паняцце «выяўленчае мастацтва».
Спадарыня Таццяна раскажа аб яго знакамітым «Чорным квадраце», аб знаках і значэннях, якія хаваюцца ў гэтым знакамітым творы, аб гісторыі яго стварэння і аб яго месцы ў сучасным мастацтве.
Яму прысвячаюць кнігі, артыкулы і лекцыі. Аб ім спрачаюцца дагэтуль. Яго абвяргаюць і адпрэчваюць. На ім засноўваюць доказы за і супраць сучаснага мастацтва.
Ці сам Малевіч ведаў значэнне свайго твора?
Ці ўсведамляў што адкрыў?
Пагавораць пра гэта на лекцыі, абмяркуюць, параўнаюць.
Лектарка — доктарка мастацтвазнаўства, прафесарка кафедры германскай філалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Таццяна Катовіч.
Кошт — 30 рублёў пры папярэдняй аплаце ці 35 рублёў на ўваходзе. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.