9-10 кастрычніка ў Кіеве адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя «Дыялекты ў сінхраніі і дыяхраніі: даследчыя парадыгмы ў сучаснай дыялекталогіі». Канферэнцыю ладзіць аддзел дыялекталогіі Інстытута ўкраінскай мовы НАН Украіны. У запрашэнні да ўдзелу паведамляецца, што падчас канферэнцыі можна карыстацца любой славянскай мовай, акрамя беларускай і расейскай.
«Працоўныя мовы — украінская і іншыя славянскія (акрамя расейскай і беларускай), англійская», — напісана ў афіцыйным паведамленні Інстытута ўкраінскай мовы НАН Украіны.
Фота з выставы, прысвечанай беларускім героям, якія загінулі на вайне ва Украіне. «Дом вольнай Беларусі» ў Львове