Лекцыя «Эстэтыка хаосу: мастацтва матэматычнай і метафізічнай графікі» ў Мінску

16.01.2025 18:30 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) 15 рублёў

 У чацвер, 16 студзеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя Андрэя Калеснікава «Эстэтыка хаосу: мастацтва матэматычнай і метафізічнай графікі».




Уявіце, што вы можаце знайсці формулу прыгажосці, пракрасціся ў таямнічы шыфр прыродных формаў, якія ад эпохі да эпохі выклікаюць у чалавека непадробную цікавасць і захапленне. 

Прырода, з яе ўнікальнымі рытмамі, падабенствамі і прапорцыямі, глыбіня Сусвету, велічныя горныя ландшафты або вытанчаныя ўзоры кветак, па нейкіх нябачных універсальных законах успрымання выклікаюць глыбокі эмацыйны водгук, змаглі б змясціцца ў невялікія алгарытмы і знайсці сваё культура мастацтве.

 Інтрыгуючая ідэя! 

Што ж робіць нас такімі ўспрымальнымі да падобных разумовых эксперыментаў? 

Якія глыбінныя з’явы ляжаць у неўсвядомленых спробах чалавека ўлавіць заканамернасць у складанай гульні разнастайнасці прыгажосці, знайсці спарадкаванасць лагічных сувязяў нават у самых абстрактных і выпадковых з’явах? 

Ці можна гэтыя незлічоныя праявы звесці да ўніверсальных формул і заканамернасцяў па аналогіі з мовай матэматычных формул? 

Ці можа прыгажосць быць сінонімам сіметрыі і парадку, феноменам, ізаляваным ад праяў хаосу і спантаннай непрадказальнасці? 

Пра ўсё даведаецеся. 

Папярэдзіць лекцыю будзе выступленне музыкі-даследчыка, кампазітара і выканаўцы авангарднай музыкі Андрэя Іванова (Zartipo) (электрагітара) і яго глыбокія гукавыя асацыятыўныя пабудовы, якія расказваюць пра падобныя з’явы мовай музыкі.

Андрэй Калеснікаў — кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Інстытута філасофіі НАН Беларусі. 

Квіткі — 15 рублёў (у кошт квітка на лекцыю ўваходзіць прагляд экспазіцыі). 

Рэгіструйцеся па спасылцы



Вам можа быць цікава

Выстава Наталлі Сухаверхавай «Каляровы фэст» у Мінску

19.12.2024 18:00 - 19.01.2025 18:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Беларускі электрапанк у Варшаве

10.01.2025 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska, 5)

Спектакль «Радзіва Прудок» ў Варшаве

14.01.2025 (19:00 - 21:00) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

J:Mors у Познані

02.03.2025 (19:00 - 21:00) Pod Minogą (Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ