Выстава Наталлі Сухаверхавай «Каляровы фэст» у Мінску

19.12.2024 - 19.01.2025 18:00 - 18:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15) 8 рублёў
 


У чацвер, 19 снежня, у галерэі Савіцкага адкрываецца выстава габеленаў Наталлі Сухаверхавай «Каляровы фэст» да 75-годдзя мастачкі.






Дата: 19 снежня

Час: 18.00

Месца: галерэя Савіцкага, пл. Свабоды, 15, Мінск 




У экспазіцыі сабраны работы розных часоў — ад ранніх твораў 1970-1980-х да створаных сёлета. 

На працягу ўсёй сваёй творчай прафесійнай дзейнасці мастачка застаецца верная класічнаму «шпалернаму» ткацтву беларускай нацыянальнай школы габелена. 

Творы запамінаюцца гарманічным злучэннем формы і колера, падкупляюць рамантыкай і лірызмам. 

Габелены мастачкі — яркія, маляўнічыя, традыцыйна-нацыянальныя, і ў той жа час арыгінальныя і сучасныя — уступаюць у эмацыйны дыялог з гледачом. 

Адмысловае месца займаюць працы з каларытам беларускіх народных свят: «Прыехала Каляда», «Калядны вечар», «Купалле». 




Квіткі — 8 рублёў дарослым, 5 рублёў студэнтам, 3 рублі — пенсіянерам.






Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ