Лекцыя «Этнічная міфалогія сёння: культурны рудымент VS сучасны наратыў у мастацтве і брэндынгу» ў Мінску

26.10.2024 16:00 - 18:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) 15 рублёў
 


У суботу, 26 кастрычніка, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя Вольгі Курбачовай «Этнічная міфалогія сёння: культурны рудымент VS сучасны наратыў у мастацтве і брэндынгу».





Дата і час: 26 кастрычніка ў 16.00

Месца: НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск 




Што ўяўляе сабой этнічная міфалогія сёння: своеасаблівы культурны рудымент ці сімвалічны наратыў, які актыўна выкарыстоўваецца ў мастацтве: кіно, літаратуры, рэкламе, відэагульнях, дызайне? 

А можа, гэта інструмент брэндавання, дзякуючы якому канструюецца культурная ідэнтычнасць? 

Лектарка паспрабуе адказаць на гэтыя і іншыя пытанні, даць вызначэнне таго, што ж уяўляе сабой сучасны этнаміф, якая яго роля і адметныя асаблівасці з пункту гледжання філасофскай рэфлексіі.

 Госці разам з лектарам знойдуць і абмяркуюць рэальныя прыклады міфалагічных вобразаў і сімвалаў, якія сустракаюцца ў паўсядзённай практыцы і ў сферы мастацтва.

 Вызначаць, ці уласціва для нас, якія жывуць у XXI стагоддзі, міфалагічнае мысленне і ў чым яно выяўляецца. 

Таксама пагавораць пра тое, як этнаміфы ствараюцца, становяцца часткай грамадскай свядомасці і ці можна сёння самім стаць не толькі носьбітамі, але і аўтарамі міфалагем.


Вольга Курбачова — кандыдатка філасофскіх навук, дацэнтка кафедры філасофіі і метадалогіі навукі факультэта ФФСН БДУ. 




Квіткі — 15 рублёў (у кошт квітка на лекцыю ўваходзіць прагляд экспазіцыі). Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея» ў Віцебску

29.08.2025 11:00 - 30.09.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Васільковае трымценне» ў Мінску

05.09.2025 11:00 - 10.10.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей, выставачны корпус (вул. Маркса, 24)

SAMOTA і navalach у Познані

18.09.2025 (20:00 - 22:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Вольскі ў Вашынгтоне

18.10.2025 (19:00 - 21:00) 5649 General Washington Drive, Suite Q,

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ