Лекцыя «Феномен дзяцінства: праўда і выдумкі» ў Мінску

22.05.2025 18:30 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) 16 рублёў

 
У чацвер, 22 траўня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя Святланы Даронінай «Феномен дзяцінства: праўда і выдумкі».





 Што мы ведаем аб дзяцінстве?

 Наколькі змяніліся нашы ўяўленні пра дзяцей за апошнія стагоддзі?

 Што мы выпускаем з-пад увагі, калі глядзім на свет вачыма дарослага?


Наведвальнікі змогуць паглыбіцца ў гісторыю ўяўленняў аб дзяцінстве філосафаў і вучоных розных эпох, пачынаючы са Старажытнай Антычнасці і заканчваючы сучаснасцю.

Убачыце за гісторыка-культурнымі, філасофскімі і іншымі навуковымі спосабамі асэнсавання феномену дзяцінства не заўсёды ўдалыя спробы дарослых пракрасціся ў свет дзяцей.

Даведаецеся раней невядомыя факты і высветліце, як агульнапрынятыя сканструяваныя вобразы дзяцінства і стэрэатыпы ўплываюць на фарміраванне нашых уяўленняў пра дзіця.

Таксама зможаце пазнаёміцца ​​з гістарычнымі выявамі дзяцінства ў жывапісе, якія падмацоўваюць тэарэтычныя палажэнні займальнай і неадназначнай, да гэтага часу загадкавай гісторыі дзяцінства.

А дыскусія дазволіць задаць пытанні і паразважаць з лектарам аб феномене дзяцінства, разабрацца ў тым, што значыць «бачыць свет вачыма дзіцяці» і ці могуць нашы ўласныя ўспаміны аб дзяцінстве паўплываць на наша стаўленне да дзяцей.


Спікерка — Святлана Дароніна, навуковая супрацоўніца Інстытута філасофіі НАН Беларусі.


Уваход — па квітку ў музей. Рэгіструйцеся па спасылцы ўнізе.




Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебская акварэль» у Віцебску

13.05.2025 10:00 - 15.06.2025 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Майстэрня падвойнага ткацтва ў Гудзевічах

13.06.2025 (11:30 - 16:00) гудзевіцкі літаратурна-мастацкі музей (вул. Цэнтральная, 7,)

Юбілей Алеся Мышкевіча ў Варшаве

17.06.2025 (19:30 - 22:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ