Лекцыя «Фердынанд Рушчыц. Паміж небам і зямлёй» у Мінску

17.04.2025 19:00 - 21:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2) 70 рублёў


У чацвер, 17 красавіка, у галерэі «Арт Фабрыка» адбудзецца лекцыя Юліі Лісай «Фердынанд Рушчыц. Паміж небам і зямлёй».





Адной цудоўнай студзеньскай раніцай 1900 года дзякуючы карціне «Зямля» Фердынанд Рушчыц прачнуўся знакамітым мастаком. Яго імя грымела ў варшаўскіх газетах, а на выставу пачалося «паломніцтва».

Карціна давала прастору для інтэрпрэтацый і вельмі дакладна пападала ў візуальны код эпохі.

Маляўнічы стыль Рушчыца складаўся з найскладанай мазаікі тэндэнцый яго часу, але меў свежае і магутнае дыханне індывідуальнасці.

Слова «паміж» выразна характарызуе Фердынанда Рушчыца: паміж Усходам, Захадам і Паўночным захадам, паміж XIX і XX стагоддзем, паміж мадэрнам і сімвалізмам.

 Якія дзіўныя і часам нечаканыя паралелі прасочваюцца паміж скандынаўскімі, нямецкімі, рускімі, швейцарскімі і беларускімі мастакамі? Ці капіравалі яны адзін аднаго?

 Ці можна звязаць жывапіс Арнольда Бёкліна, Архіпа Куінджы, Акселі Гален-Калелы, Мікалая Рэрыха, Андэрса Цорна, Х’юга Сімберга і Фердынанда Рушчыца?

 Чаму Рушчыц пасля 10 гадоў паспяховай працы пакінуў жывапіс і больш да яго не вярнуўся?

 Ці мог мастак напісаць амаль усе свае шэдэўры «не сыходзячы з аднаго месца»? І дзе — у Беларусі?

 Чаму імя мастака можа патрапіць у спіс вашых любімых жывапісцаў?

Пра гэта і не толькі — на лекцыі магістаркі мастацтвазнаўства Юліі Лісай.


Перад лекцыяй вас чакае прывітанне ад самелье Арцёма Хаміцэвіча, магчымасць паслухаць жывую музыку і паглядзець выставачную экспазіцыю.



Квіткі коштам 70 рублёў бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Спектакль "Galera" ў Варшаве (18+)

24.03.2026 (19:00 - 20:30) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Рэгіянальны форум бяспекі "Шлях да волі" ў Кіеве і анлайн

25.03.2026 (10:00 - 18:00) паведамяць па рэгістрацыі (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ