Майстар-клас па роспісе шопераў у Варшаве

25.10.2025 12:00 - 15:00 прастора "MIT" (Stalowa, 36) 210 злотых

25 кастрычніка, у суботу, у прасторы "MIT" адбудзецца майстар-клас па па роспісе шопераў у стылі маляванкі ў мастачкай Дар'яй Сумаравай-Копач.



Прапануюць зрабіць каляровы шопер уласнымі рукамі, у атмасферы магічнага гарышча. 

Звычайная чорная тканіна ператворыцца ў ваш асабісты сусвет, у якім жывуць казачныя львы і тыгры, як на дыванах Алены Кіш, ці ў фантастычны касмічны сюжэт, як на палотнах Язэпа Драздовіча.

Падчас майстар-класа вы:

✔️ папрацуеце з акрылам і фарбамі для тканіны;
✔️ навучыцеся асновам роспісу;
✔️ рэалізуеце свае творчыя ідэі на шоперах, якія будуць захапляць вас у паўсядзёным жыцці ці стануць цудоўным хэнд-мэйд-падарункам для сябра;
✔️ выдатна пабавіце час за гарбатай з печывам, у цёплай кампаніі творчых людзей.

Працягласць – 2,5-3 гадзіны. Мастацкая падрыхтоўка не патрэбная. 

Усе фарбы, шоперы, творчая абстаноўка «мастацкага гарышча», гарбата і печыва будуць чакаць вас на месцы.

Кошт - 210 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

IDAHOBIT Fest у Варшаве

17.05.2026 (15:00 - 19:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Паша Крывец у Дзюсельдорфе

22.05.2026 (20:00 - 22:00) Cafe Bar La Paillette (Schirmerstraße 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ