Лекцыя па гісторыі Беларусі «Няскораная Беларусь — вяртанне ў Еўропу» ў Варшаве

24.03.2022 18:00 - 19:30 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае

24 сакавіка Беларускі Дом ў Варшаве запрашае на лекцыю з цыклу «Няскораная Беларусь — вяртанне ў Еўропу», прысвечаную палітычнай і грамадскай гісторыі Беларусі.



Дата: 24 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

Лектар — Вячаслаў Сіўчык, грамадскі і палітычны дзеяч, актывіст, лідар руху салідарнасці «Разам».

Падчас першай лекцыі з цыклу «Няскораная Беларусь — вяртанне ў Еўропу» Вячаслаў Сіўчык раскажа пра адраджэнне Беларусі навейшага часу. Слухачы даведаюцца аб тым, як ствараўся «Мартыралог Беларусі» і камітэт БНР, як праходзілі першыя Дні Волі, як выглядалі Чарнобыльскія шляхі і першыя палітычныя акцыі ў Беларусі ў гэтыя часы. Спадар Вячаслаў падзеліцца ўспамінамі аб перабудове і рэферэндуме Гарбачова, а таксама расскажа, як у 1990-м у Мінску адбыўся захоп тэлевежы.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы


Вам можа быць цікава

Выстава «Шэдэўры беларускай зімы» ў Мінску

24.12.2025 11:00 - 10.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выставы Фёдара Хамякова "Чай у маёй галаве" ў Мінску

24.12.2025 19:00 - 10.02.2026 20:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Прэзентацыя кнігі Іны Фраловай «Калі адцвіце ядловец» у Мінску (16+)

20.01.2026 (18:30 - 20:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Рыд Таліпаў» у Мінску

28.01.2026 (18:00 - 19:00) Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ