ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Ігара Іванова «Драўляныя сінагогі Беларусі» ў Мінску

25.10.2023 18:30 - 20:45 (вул. Кісялёва, 38) 10 рублёў
 
У сераду, 25 кастрычніка, у лекторыі «Фрэскі» у межах праекта «Культуралогія без межаў» адбудзецца лекцыя Ігара Іванова «Драўляныя сінагогі Беларусі».




 Дата: 25 кастрычніка

Час: 18.30

Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск 


У сумным альманаху згубленых шэдэўраў, такім багатым на тамы для Усходняй Еўропы і Беларусі, ёсць адзін, асабліва змрочны выпуск. 

Ён прысвечаны спадчыне яўрэяў на землях былой Рэчы Паспалітай, а менавіта — дзівосным драўляным сінагогам, якія з’явіліся ў XVII-XVIII стст. Іх аблічча яшчэ 100 гадоў таму было звыклым погляду, а зараз гэта толькі аб’ект захопленых прыдыханняў над рэдкімі фота.

Вас чакае: 

экскурс у гістарыяграфію вывучэння драўляных сінагог першай паловы ХХ ст.: асноўныя работы замежных і айчынных даследчыкаў; 

разгляд падыходаў да класіфікацыі драўляных сінагог, асноўная тыпалогія, архітэктурныя асаблівасці; 

мноства рэдкіх цікавых фатаграфій.


Таксама прапануюць разам вызначыць рысы сінагагальнай архітэктуры, якія захаваліся ў сучасных беларускіх драўляных пабудовах самага рознага прызначэння. 

Лектар — Ігар Іваноў, музейшчык, супрацоўнік беларускага скансэна (музей Народнай архетыктуры i побыту ў Азярцы).

Кошт — 10 рублёў. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Ката-Зайцава «DOM» у Вільні

25.04.2025 19:00 - 23.05.2025 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)

Кватэрнік Аляксандра Памідорава ў Гданьску

09.05.2025 (19:00 - 21:00) БКТ «Хатка» (Księdza Leona Miszewskiego 17 / 307 (4 паверх))

«Relikt» у Лодзі

17.05.2025 (19:00 - 21:00) klub Wooltura (Wólczańska 40/42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ