У суботу, 19 красавіка, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя дызайнеркі Вікторыі Макоўскай «Касцюм як душа».
Запрашаюць паглыбіцца ў дзівосны свет палескага касцюма.
Асаблівыя госці вечара:
Сапраўднае шлюбная сукенка дарэвалюцыйнай эпохі. Гэты артэфакт — не звычайны прадмет адзення, а сведчанне векавых традыцый, кахання і вернасці. У яго складках грубага лёну і мяккай вышыўцы крыжам захавана гісторыя.
Экспазіцыя з касцюмамі XIV–XVI ст., узноўленымі клубам рэканструктараў «Вейна» з апорай на гістарычныя крыніцы. Кожная дэталь — вынік карпатлівай працы і глыбокага вывучэння традыцый.
Абяцаюць падарожжа ўглыб стагоддзяў, магчымасць дакрануцца да душы народа, каб убачыць, як гісторыя і культура ажывае ў элементах касцюма.
Зірніце на адзенне не як на прадмет гардэроба, а як на магутную прыладу камунікацыі і самапазнання.
Квіткі — 20 рублёў (у кошт квітка на лекцыю ўваходзіць прагляд экспазіцыі). Рэгіструйцеся па спасылцы.