ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя «Менскі храм і каралеўскія шлюбы» ў Мінску

18.09.2023 18:30 - 20:45 (вул. Кісялёва, 38) 17 рублёў
 
У панядзелак, 18 верасня, лекторый «Фрэскі» запрашае на лекцыю Алега Дзярновіча «Менскі храм і каралеўскія шлюбы» з цыклу «Пачаткі гісторыі Беларусі».



 Дата: 18 верасня


Час: з 18.30 да 20.45 з перапынкам на каву

Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск 


У 1949 г. ва ўсходняй частцы Менскага замчышча быў ускрыты каменны падмурак царквы. 

Пры ўсёй дыскусійнасці пытання часу закладкі гэтага падмурку, не выклікае сумневаў, што гэты храм пачалі будаваць у найстаражытнейшы перыяд існавання Менскага замчышча ў ХІ—ХІІ стст. 

Як гэты аб’ект мог быць звязаны з узнікненнем менскай княскай дынастыі і лёсам дацкай каралевы Сафіі?

Алег Дзярновіч — гісторык-медыявіст, археолаг, кандыдат гістарычных навук, шматгадовы навуковы кіраўнік раскопак у Крэве. 

Кошт — 17 рублёў


Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Мікіты Віктара «Аб СВАІМ» у Мінску

09.07.2026 17:00 - 02.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Сустрэча з Ігарам Шугалеевым у Рызе

29.07.2026 (18:45 - 20:00) Dabas muzejs (6 паверх) (Kr. Barona iela 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ