Лекцыя «Мінск пралетарскі. Гісторыя фабрык і заводаў Мінска ў 20 ст.» у Мінску

23.07.2025 20:00 - 22:00 арт-прастора «Accidental Point» (вул. Кальварыйская, 21) free donation



У сераду, 23 ліпеня, у «Accidental Point» адбудзецца другая лекцыя з цыклу «Мінск і гісторыя архітэктуры», прысвечаная знакавым фабрыкам і заводам Мінска. 





У ХХ-м стагоддзі індустрыялізацыя і ўрбанізацыя радыкальна змянілі грамадствы шматлікіх краін, а постаць працоўнага, чалавека тэхнікі стала цэнтральнай. 

Мастакі, філосафы і палітыкі лічылі, што фабрыка, яе цэхі стануць месцам нараджэння новага чалавека. 

Гісторык Антон Дзянісаў раскажа пра тое, як узнікалі важныя камерцыйныя прадпрыемствы горада Мінска ў пачатку ХХ стагоддзя, як жылі рабочыя фабрык і заводаў, як будаваліся заводы міжваеннага перыяду, як разгортваўся рух ударнікаў, як галоўныя прадпрыемствы сталіцы ў пасляваенную эпоху спарадзілі цэлыя архітэктурныя ансамблі і як зараз адбываецца джэнтрыфікацыя: калі будынкі заводаў атрымліваюць новае жыццё і змест. 


Уваход вольны, free donation. 




Вам можа быць цікава

Выстава Андрэя Кандрацюка ў Брэсце

11.07.2025 17:00 - 27.07.2025 18:00 Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Савецкая, 54)

Выстава «Фрыда» ў Гродне (6+)

16.07.2025 18:00 - 18.08.2025 19:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Зміцер Бартосік у Шчэціне

26.07.2025 (18:00 - 20:00) Łąka Kany (przy Teatrze Kana) (Zygmunta Duczyńskiego 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ