Выстава «Фрыда» ў Гродне (6+)

16.07.2025 - 18.08.2025 18:00 - 19:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) 14 рублёў

 
У Гродне адкрылася выстава «Фрыда».





Праект «Фрыда»
 — гэта выстава, дзе сучасныя мастакі пераасэнсоўваюць творчасць выбітнай мексіканскай мастачкі — Фрыды Кала.

Экспазіцыя раскрывае ключавыя аспекты, звязаныя з творчай спадчынай і жыццём Фрыды: тэмы фізічнага болю, траўміруючага вопыту, кахання, нацыянальнай ідэнтычнасці, смерці і жанр аўтапартрэта.

Аснову экспазіцыі складуць працы беларускіх аўтараў, якія выкарыстоўваюць разнастайныя мастацкія медыя — ад жывапісу і графікі да лічбавага мастацтва і інсталяцый.

Кульмінацыяй праекту стане імерсіўны фільм «Viva la Frida», які праецыруецца на множныя паверхні, што дазваляе цалкам пагрузіцца ў тое, што адбываецца.

Наведвальнікі таксама змогуць прайсці тэматычны квэст, а ўнутры выставачнай прасторы знойдуць фотазоны, якія ідэальна падыходзяць для яркіх кадраў.


Квіткі: 14 рублёў поўны, 12 рублёў студэнцкі, 10 рублёў — школьнікам і пенсіянерам.



Выстава працягнецца да 18 жніўня.



Вам можа быць цікава

Выстава "Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі" ў Мінску

30.10.2025 17:00 - 14.12.2025 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 2)

Трыа „Kretsu – Petchenko – Matjukhnov“ у Варшаве

16.12.2025 (20:00 - 21:30) Standup Club Lokal (Noakowskiego 16)

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гродне

25.12.2025 (17:30 - 18:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ