Лекцыя «Музеефікацыя калектыўнай траўмы» ў Вільні

19.05.2025 18:30 - 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае



У чацвер, 15 траўня, у CreateCulture Space адбудзецца лекцыя Алы Сташкевіч «Музеефікацыя калектыўнай траўмы. Дзеля чаго музеі распрацоўваюць наратыў „спрэчнай“ памяці?».






Гэта частка цыклу «Беларусь пасля 2020 года: Рэпрэзентацыя калектыўнай траўмы як сацыяльна-культурны дыскурс».

Лекцыя прысвечана аналізу таго, як сучасныя музеі — асабліва музеі ў выгнанні, такія як Музей Вольнай Беларусі — транслююць траўматычны досвед і фарміруюць альтэрнатыўную калектыўную памяць.

Разглядаюцца канцэпцыі «спрэчнай» памяці, праблема культурнай легітымацыі, цэнзуры і ідэалагічнай барацьбы за гісторыю.

Якое месца займаюць асабістыя сведчанні, артэфакты і дакументальныя матэрыялы ў канструяванні музейнага наратыву?

Чаму музеі становяцца важнымі платформамі для маральнага аднаўлення і фарміравання ідэнтычнасці ў пасляканфліктных грамадствах?


Лектарка — Ала Сташкевіч, даследчыца культуры, музеалагіня і экспертка ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны.


Уваход, выглядае, вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Памідораў і RASTATE у Беластоку

28.08.2026 (19:00 - 21:00) Balance Club (Dr Ireny Białówny 9/1)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ