Памідораў і RASTATE у Беластоку

28.08.2026 19:00 - 21:00 Balance Club (Dr Ireny Białówny 9/1) 50 PLN
У пятніцу, 28 жніўня, Беластоцкі Музычны Клюб кліча на супольны канцэрт Алеся Памідорава і гурта RASTATE.

Памідораў — мэтр і майстра слова і справы. Пад яго песні ты п’яны вяртаўся дамоў з першага спаткання, пад яго песні біўся з гопнікамі на Трактарным, пад ягоныя песні цябе і пахаваюць.

RASTATE — цалкам самабытны памежны даб-метал родам з Падляшша, каранямі з Беларусі.

Калі б Боб Марлі спяваў разам з «Sepultura» на беларускай мове — атрымалася б нешта падобнае.

Уваход — данат у 50 злотых.



Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ