ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя «Нематэрыяльная культурная спадчына: тэарэтычныя і практычныя аспекты канцэпцыі і яе рэалізацыі ў Беларусі» ў Мінску

17.05.2023 19:00 - 21:00 галерэя Беларускага саюза дызайнераў (вул. Брылеўская 14) Бясплатнае

У сераду, 17 траўня, праект «Культуралогія без межаў» запрашае на лекцыю «Нематэрыяльная культурная спадчына: тэарэтычныя і практычныя аспекты канцэпцыі і яе рэалізацыі ў Беларусі».



Дата: 17 траўня

Час: 19.00

Месца: галерэя Беларускага саюза дызайнераў, вул. Брылеўская 14, Мінск

Сёння наша краіна мае вялікі спіс адметных праяваў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Амаль што 200 (!) адзінак з’яўляюцца часткай нашай скарбонкі гістарычных каштоўнасцяў.

А ці ведаем мы, дзе шукаць усё гэтае багацце? І што жа асаблівага ў гэтых месцах?

Для адказаў на тыя пытаннечкі запрасілі вядучую спецыялістку па нематэрыяльнай культурнай спадчыне нашай краіны, адміністратарку сайта «Жывая Спадчына» — Алену Каліноўскую.

Разам з Аленай Тадэвушаўнай абмяркуюць:

Як падтрымаць жыццё даўніх культурных практык у сучаснасці і ці заўсёды гэта трэба рабіць?

Хто і як становіцца пераемнікам народных традыцый?

І галоўнае, як патрапіць у кола тых, каму адкрываюцца таямніцы народнай культуры?

 Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Кава з гісторыкамі ў Варшаве

21.06.2026 (15:00 - 17:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Паказ фільма «Bialiatski/Unbroken» у Беластоку

23.06.2026 (17:00 - 19:00) NieTeatr (ul. Henryka Sienkiewicza 4)

Канцэрт хору «UNIA» ў Вільні

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Šv. Kotrynos bažnyčia (Vilniaus g. 30)

Кніжны клуб у Мінску абмяркуе Саламею Пільштынову (16+)

28.06.2026 (14:00 - 16:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ