Кніжны клуб у Мінску абмяркуе Саламею Пільштынову (16+)

28.06.2026 14:00 - 16:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 10 BYN
У наступную нядзелю, 28 чэрвеня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца новая сустрэча чытацкага клуба.

Вас чакае знаёмства з мемуарным раманам Саламеі Пільштыновай «Авантуры майго жыцця».

Гэта дзённік-аповед XVIII ст., які, аднак, ствараўся не для сябе, а для чытача і публікі.

Як сцвярджаюць даследчыкі, ён вылучаецца на фоне багатай мемуарна-эпісталярнай спадчыны свайго часу жывасцю і непасрэднасцю размоўнага стылю апавядання.

Непадробная шчырасць спалучаецца з драматызмам асобных сцэн, яркасцю жанравых замалёвак, гумарам і лірычнасцю.

Апісанні падзей, фактаў, рознага роду з’яў не засланяюць тут вобраз і асобу самой аўтаркі: яе перажыванні, думкі і намеры, урэшце, асабістую драму.

Тым самым у творы сціраецца грань паміж рэгістрацыяй фактаў, падзей, выпадкаў і выпадковасцей з жыцця і ўзнаўленнем чалавечага лёсу, дзе гэтыя факты, падзеі, выпадкі і выпадковасці — фон, кантэкст, прычына жыццёвых перыпетый і духоўнай драмы асобы.

Такая манера і дазволіла стварыць Саламеі Пільштыновай-Русецкай сапраўдны прыгодніцкі раман, а не проста аўтабіяграфічныя ўспаміны.

Мемуары Пільштыновай — унікальны дакумент свайго часу. Да іх цалкам стасуюцца словы аб тым, што часам «сам дакумент можа стаць літаратурай дзякуючы дзівоснай верагоднасці, выключным фактам, выдатнай асобе аўтара, нязвычнаму яго лёсу».

Мадэратарка — Валянціна Кароткіна.

Кошт — 10 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Анатоля Кухарчука «Таямніца чорнага квадрата» ў Гродне

18.06.2026 17:00 - 07.07.2026 19:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

20.06.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Прэзентацыя кнігі «Сацыятэхніка. Пачаткі» ў Варшаве

20.06.2026 (18:00 - 20:00) кааператыўная ферма «MOST» (побач з ul. Gwintowa 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ