У нядзелю, 21 чэрвеня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца круглы стол «На праве зямля будуецца. Бяспраўем — разбураецца» ў межах праекта «Кава з гісторыкам».
Размова будзе прысвечаная таму, як запісваліся, трансляваліся і выкарыстоўваліся звесткі пра мінулае ў традыцыйным грамадстве і зараз.
Вы даведаецеся:
Чым адрозніваюцца судовая сістэма і прававая практыка Сярэднявечча і сучаснасці
Як выкананне прававой справядлівасці спрыяла пашырэнню межаў і аб’яднанню розных рэгіёнаў і этнічных груп ВКЛ
Чым судовыя інстытуты і права ВКЛ адрозніваліся ад судоў краін-суседзяў
Якія судовыя практыкі «палітычны народ» лічыў ідэальнымі
Як працавалі, што значылі і як змяняліся Трыбунал ВКЛ, асэсарскія, земскія, гродскія, магістрацкія, вялікакняскія суды і суды паноў рады ў XIII–XVIII стагоддзях
Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на ютуб-канале па спасылцы.
Уваход вольны.